Вытворчасць эмальправода
Самая «маладая» вытворчасць Баранавіцкага станкабудаўнічага завода. Арганізавана ў 2010 годзе, як участак эмальправода, які ў далейшым быў пераўтвораны ў самастойную вытворчасць.
Вытворчыя і тэхнічныя магчымасці дазваляюць вырабляць правады розных дыяметраў для вытворцаў іншых электрычных машын.
Шэсць аўтаматычных ліній, якія працуюць у бесперапынным рэжыме, дазваляюць вырабляць да 3000 тон эмальправода штогод.
Прадукцыя паспяхова прайшла ўсе неабходныя сертыфікацыйныя выпрабаванні і з поспехам эксплуатуецца як на БСЗ так і ў іншых Заказчыкаў.