info@bsz.by +375 163 48-60-91

Аб прадпрыемстве

Філіял ЗАТ "АТЛАНТ" - Баранавіцкі станкабудаўнічы завод (БСЗ)

БСЗ з'яўляецца філіялам Закрытага акцыянернага таварыства "АТЛАНТ".

Прахадная філіяла ЗАТ "АТЛАНТ" - Баранавіцкага станкабудаўнічага завода

Урачысты пуск завода адбыўся ў красавіку 1986 года. Завод будаваўся як адно з прадпрыемстваў вытворчага аб'яднання па выпуску станкоў і аўтаматычных ліній.

У 1992 годзе БСЗ уваходзіць у склад ЗАТ "АТЛАНТ", і ўжо ў 1993 годзе на заводзе арганізавана вытворчасць кампрэсараў да бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў.

У найкароткія тэрміны было змантавана, адладжана і пушчана ў эксплуатацыю ўнікальнае абсталяванне, асвоена ліцэнзійная тэхналогія вытворчасці кампрэсараў японскай фірмы «Sanyo». Усяго за час працы завода было выраблена больш за 30 мільёнаў кампрэсараў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Баранавіцкага станкабудаўнічага завода з'яўляецца вытворчасць:

• Абсталяванне па перапрацоўцы пластмас;

• Спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання для вырабу бытавой тэхнікі;

• Транспартна-складскіх сістэм;

• Cістэм для транспартнага механізавання трубапракатных вытворчасцей;

• Зварных металаканструкцый;

Паковак і штамповак;

• Фланцаў;

• Абсталяванні для раскрою металу;

• Абсталяванні для другаснай перапрацоўкі адходаў чорных і каляровых металаў

• Адлівак з шэрага і высокатрывалага чыгуну.

БСЗ з вышыні птушынага палёту

ЗАТ "АТЛАНТ", маючы шматгадовы вопыт у вырабе транспартных сістэм для вытворчасці складанай бытавой тэхнікі, у 2005 годзе асвоіў на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе выпуск транспартнай механізацыі для трубапракатных вытворчасцей.

Кахаць людзей і зямлю

Дэвіз БСЗ

На прадпрыемстве распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці, якая адпавядае стандартам СТБ ІСО 9001 і СТБ ІСО 14001.

Магутная вытворчая, навукова-даследчая і эксперыментальная база, сучасныя тэхналогіі і кваліфікаваныя кадры дазваляюць калектыву прадпрыемства ствараць абсталяванне і прадукцыю высокай якасці ў кароткія тэрміны, працяглы час падтрымліваць яе эксплуатацыйныя магчымасці.

Дэвіз Баранавіцкага станкабудаўнічага завода "Кахаць людзей і зямлю". Яго місія ўвасабляецца ў якаснай, запатрабаванай прадукцыі, у беражлівым стаўленні да навакольнага асяроддзя, у клопаце аб людзях, у добрых традыцыях.

Калі Ваша прадпрыемства мае патрэбу ў прадукцыі, якую вырабляе БСЗ, мы гатовы заключыць дамову на яе праектаванне, выраб і пастаўку ў Ваш адрас. Нашы спецыялісты дадуць падрабязную інфармацыю і кансультацыі на любыя пытанні, якія Вас цікавяць.







Палітыкі, якія выкарыстоўваюцца на БСЗ у галіне інфармацыйнай бяспекі і апрацоўкі персанальных дадзеных:

• Палітыка інфармацыйнай бяспекі;

• Палітыка апрацоўкі персанальныхданых;

Закрыть

Ваша заявка успешно отправлена

Спасибо. Скорее всего наши специалисты уже рассматривают вашу заявку и в ближайшее время свяжутся с вами.